Артыкулы: Лабанаў-Растоўскі (Лобанов-Ростовский) Аляксандр Iванавiч

Лабанаў-Растоўскі (Лобанов-Ростовский) Аляксандр Iванавiч [?—26.9(6.10).1677], расiйскi дзяржаўны i ваенны дзеяч, удзельнiк вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67. Брат I.I.Лабанава-Растоўскага. Князь, стольнiк (1640), акольнiчы (1676). У 1650—51 ваявода ў Вял. Луках. У 1654—56 есаул у царскiм палку, галава дваран i жыльцоў. У 1655 пасланы са Шклова да Бешанковiч разбiць атрад палкоўнiка кн. К.Лукомскага, нанёс яму страты i 7.7.1654 заняў Лукомль. Гэта дазволiла рас. армii, якая знаходзiлася пад Вiцебскам, працягваць наступленне на З. У 1656 удзельнiчаў у прыёме царом паслоў Свяшчэннай Рымскай iмперыi ў Полацку. У 1658 прызначаны ваяводам у Тамбоў, у 1659 — у Бранск, адкуль рабiў рэйды супраць войск Рэчы Паспалiтай. У 1663 прызначаны на службу ў Смаленск, у 1668 палкавы ваявода ў Сеўску. Пакараны смерцю па невядомай прычыне.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.