Артыкулы: Анічэнка Уладзімір Васілевіч
Анічэнка Уладзімір Васілевіч (20.7.1924, в. Янаўка Хоцімскага р-на, Беларусь—2.2.2001), беларускі мовавед. Д-р філалагічных навук (1970), праф. (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976). Скончыў БДУ (1952). З 1955 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН БССР, з 1970 у Гомельскім ун-це (да 1990 заг. кафедры, з 1991 заг. лабараторыі). Працы па гісторыі бел. мовы, бел.-ўкр. моўным сувязям у часы Рэчы Паспалітай, лексікаграфіі. Склаў «Слоўнік мовы Скарыны» (т. 1—3, Мінск, 1977—94). Адзін з аўтараў «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы» (1970), гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—6, 1997—2003). Выдаў спісы помніка бел. перакладной літаратуры «Александрыя» (1962). Аўтар вучэбных дапаможнікаў для вузаў па гісторыі ўсх.-слав. моў. Дзярж. прэмія БССР 1988 за комплекс прац 1966—88 пра Ф.Скарыну.
Творы:
Граматыка Л.Зізанія // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1957. № 4;
Некаторыя пытанні развіцця беларускай мовы ў XVIII стагоддзі // Там жа. 1961. № 4;
Скарынінскія традыцыі на Украіне // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968;
Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. Мн., 1969;
Украінізмы ў беларускай пісьменнасці XV—XVII стст. // Slavia. 1975. № 4;
Беларускі казачны эпас. Мн., 1976;
Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў. Мн., 1978;
Развитие белорусского литературного языка в XVIII в. // Вопросы языкознания. 1978. № 4;
Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў. Мн., 1982;
Языковая ситуация в Белоруссии во времена Великого княжества Литовского и Речи Посполитой // Kalbotyra. 1988. T. 2 (39);
Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы. Мн., 1995;
Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач. Гомель, 1997 (з А.Станкевіч);
Вопыт літаратурна-дыялектнага слоўніка беларускай мовы. Гомель, 1999.
Літаратура:
Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 2006. Т. 1. С. 10—12.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


