Артыкулы: Ладзята Аляксандр Аўгусцін
Ладзята Аляксандр Аўгусцін (?—1691), дзеяч уніяцкай царквы. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Вадвіч» (часам прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Агоньчык») з Полацкага павета. Вучыўся ў Рыме, дзе атрымаў ступень д-ра тэалогіі. Прызначаны архімандрытам жыдзічынскім, з 31.7.1685 каад’ютар холмскага епіскапа Якуба Сушы. Пасля смерці апошняга (1687) епіскап холмскі. Вызначыўся актыўнай дзейнасцю па ўмацаванні уніяцкай царквы. Меркавалася, што быў атручаны.
Літаратура:
Gil A. Chełmska diecezja unicka 1596—1810: Dzeje i organizacja. Lublin, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне