Артыкулы: Ладоўскі Мацей Марцін

Ладоўскі Мацей Марцін (каля 1640—каля 1715), прававед Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду герба «Лада» з Закрочымскага павета. З 1665 пісар кароннай канцылярыі, з 1668 каралеўскі сакратар, з 1678 рэгент кароннай канцылярыі, пасля метрыкант, прэфект архіва Кароннага скарба. Быў знатаком права Рэчы Паспалітай, выдатным архівістам. Склаў рукапісны «Інвентар прывілеяў, лістоў і дакументаў у Каронным Архіве» («Inwentarz przywilejów, listów i dokumentów w Archiwum Kor.»), апублікаваў складзены ў алфавітным парадку паказальнік да законаў «Канстытуцыі каронныя і Вялікага княства Літоўскага ад года Божага 1550 да года 1683» («Constitucye Koronney Wielkiego Xięstwa Litewskiego od Roku Pańskiego 1550 do roku 1683», Варшава, 1685), прысвечаны кароннаму канцлеру Яну Веляпольскаму і канцлеру ВКЛ Марцыяну Аляксандру Агінскаму. Выпраўлены і дапоўнены паказальнік перавыдаў Юзаф Андрэй Залускі («Inwentarz konstytucyy koronnych y W.X. Litewskiego przez Macieia Marcyana», Лейпцыг, 1733).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.