Артыкулы: Ладыжанскі Аляксей Алойзі
Ладыжанскі Аляксей Алойзі (10.10.1693, Расія—каля 1757), дзеяч каталіцкай царквы. З праваслаўнай сям’і. У 1707—10 звязаны з місіяй чэшскіх езуітаў у Маскве, пад уплывам якіх прыняў каталіцтва і пакінуў Расію. У 1712 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў, вывучаў там у «Калегіум Раманум» філасофію (1717—19) i тэалогію (1722—25), з 1724 ксёндз. У 1727 пераехаў у Рэч Паспалітую. Праф. маральнай тэалогіі ў Варшаве (1727—28) i Вільні (1728—29), філасофіі (1729—31) i маральнай тэалогіі (1731—32) у Менску, місіянер у Высоцку ў Пінскім пав. (1734—35), прэфект касцёла св. Рафала ў Вільні (1735). У час Вайны за польскую спадчыну 1733—38 зняволены рас. вайскамі ў 1736. За здраду праваслаўю асуджаны Сінодам у Санкт-Пецярбургу і высланы ў Табольск, дзе і памёр.
Літаратура:
Флоровский А.В. Первый иезуит из московских дворян // Acta Academiae Velehradensis. Olomucii, 1948. Vol. 19.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне