Артыкулы: Антановіч Антон Канстанцінавіч
Антановіч Антон Канстанцінавіч (6.6.1910, в. Казлы Нясвіжскага р-на—27.12.1980) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1969).
Скончыў Віленскае тэхнічнае вучылішча (1932). У 1942—1944 працаваў у Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. У 1945—1950 вучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта, працаваў у ім старшым бібліёграфам бібліятэкі, старшым выкладчыкам, дацэнтам (да 1971). У 1961 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Языковой анализ судовой (актовой) книги Ковенского земельного суда 1566—1567 гг.».
Даследаваў помнікі старабеларускага пісьменства, у тым ліку мову актавай кнігі ковенскага земскага суда 1566—1567, помнікі татарска-мусульманскага пісьменства на беларускай мове. У кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма» («Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система», Вільнюс, 1968) прааналізаваў паходжанне, змест, асаблівасці графікі і арфаграфіі кітабаў. Выявіў 23 рукапісныя кнігі 17—пач. 20 ст. на беларускай мове арабскім пісьмом. У працах А. шмат фактаў пра суадносіны беларускай літаратурнай і жывой гутарковай мовы на розных этапах развіцця, пра фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці розных беларускіх народных гаворак.
Асабісты фонд А. зберагаецца ў Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. (фонд 150).
Працы:
Антонович А.К. Вопросы фонетики белорусского актового языка XVI в. По материалам судебной (актовой) книги Каунасского земского суда 1566—1567 гг. // Ученые записки (Вильнюсский государственный университет). Т. 30. Языкознание. Вып. 2. Вильнюс, 1960. С. 85—113.
Антонович А.К. Графика и орфография судебной (актовой) книги Каунасского земского суда 1566—1567 гг. // Ученые записки высших учебных заведений Литовской ССР. Языкознание. ІІІ. Вильнюс, 1961. С. 207—219, ил.
Антонович А.К. Язык судебной (актовой) книги Каунасского земского суда 1566—1567 гг. Автореф. канд. дисс. Вильнюс, 1961. 16 с.
Антановіч А.К. Кітабы як лексічны матэрыял // Навукова канферэнцыя па пытаннях лексікалогіі і лексікаграфіі. Тэзісы дакладаў. Мн., 1963. С. 3.
Антонович А.К. К вопросу об отношении лексики китабов к лексике белорусской деловой письменности XV—XVII вв. // Программа и тезисы межреспубликанской конференции по изучению лексики старобелорусских письменных памятников XV—XVII вв. 15—16 мая 1964 г. Вильнюс, 1964. С. 22—23.
Антановіч А.К. Абазначэнне цвёрдасці-мяккасці зычных у беларускіх тэкстах, пісаных арабскім пісьмом // Тыпалогія і гісторыя славянскіх моў і ўзаемасувязі славянскіх літаратур. Мн., 1967. С. 11—12.
Антонович А.К. Краткий обзор белорусских текстов, писанных арабским письмом // Полесье (лингвистика, археология, топонимика). М.: Наука, 1968. С. 256—299, ил.
Антонович А.К. Восточные слова в так называемых китабах // Тюркские лексические элементы в восточных и западных славянских языках. Мн., 1969. С. 3—.
Антонович А.К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система. Вильнюс, 1968. 418 с. (рэц.: Жураўскі А.I. Беларуская мова ў мусульманскай літаратуры // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 4. С. 140 —142; Каўрус А. Беларускія тэксты арабскім пісьмом // ЛіМ. 1969. 28 студз.; Кандрацюк М. Беларуская мова арабскім пісьмом // Ніва. (Беласток). 1969. 16 сак.; Тондзель М. Пра беларускія кітабы // Полымя. 1970. № 2. С. 238—240; Демидчик В.П. // Народы Азии и Африки. 1971. № 4. С. 185—189; Супрун А. // Slavia. 1971. № 1. С. 1131—1134; Обрэмбска-Яблоньска А. // Slavia Orientalis. 1970. № 1. С. 98—102).
Антонович А.К. Отражение явлений белорусско-литовских языковых контактов в старобелорусской деловой письменности Литвы // Тезисы IV диалектологической конференции по изучению говоров и языковых контактов в Прибалтийских республиках. Вильнюс, 1972. С. 7—8.
Антонович А.К. До питания про татаризми, що увійшли до белоруської мови з татарсько-мусульманських пам’яток // А.Ю.Крімскій — украініст і оріенталіст. Київ, 1974. С. 148—149.
Падрабязнасці:
Тондзель М. На роднай ніве: Да 60-годдзя доктара філалагічных навук А.Антановіча / // ЛіМ. 1970. 19 чэрв.
Тондзель М. Ішоў няторнымі сцежкамі // ЛіМ. 1982. 19 лют.
Судовичене Л. А.К.Антонович // Ученые записки высших учебных заведений Литовской ССР. Языкознание. ІІІ. Вильнюс, 1982. Т. 33. № 2. С. 131—132. (Некаралог).
Германовіч І.К. Антон Антановіч // Наша слова. 1990. № 10. С. 10.
Луцкевiч Л., Войцiк Г. Антон Антановiч. Вiльня, 2002.
Мишкинене Г. А.К.Антонович — человек и ученый // Slavistica Vilnensis. 51. (Kalbotyra. 2). Vilnius, 2002. С. 209—210.
Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Т. 1. Мінск: БДУ, 2006. С. 12—16.
Łapicz Czesław. Antoni K. Antonowicz jako badacz piśmiennictwa Tatarów — muzułmanów Wielkiego Księstwa Litewskiego // Slavistica Vilnensis. 60. Vilnius, 2015. S. 189—202.
Мишкинене Галина. Профессор ВУ Антон Антонович: к 50-летию выхода в свет пионерского труда «Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система» (1968) // Slavistica Vilnensis. 63. Vilnius, 2018. С. 404—406.
© Валерый Пазднякоў, 2019+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


