Артыкулы: летапіс Археалагічнага таварыства

летапіс Археалагічнага таварыства, помнік беларуска-літоўскага летапісання, спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага», блізкі да Альшэўскага летапісу, аналагічны Румянцаўскаму летапісу і «Хроніцы» з Патрыяршага рукапісу. Змест Л.А.т. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да паходу вял. князя літоўскага на Падолле (пачатак і канец летапісу адсутнічаюць). Збярогся ў гіст. зборніку канца 16—пач. 17 ст., які ў 19 ст. знаходзіўся ў зборах Рус. археалагічнага таварыства, цяпер — у Рас. нац. б-цы ў С.-Пецярбургу. Апрача летапісу ў зборніку змешчаны пераклады лістоў германскіх імператараў, турэцкіх султанаў, А.М.Курбскага, «Сказанне» пра ўезд у Кракаў караля Яна ІІІ Сабескага, пра пахаванне каралёў Яна ІІ Казіміра Вазы і Міхала Вішнявецкага. Апублікаваны ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 17, 1907; т. 35, 1980).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.