Артыкулы: Анушкін Аляксандр Іванавіч



Анушкін Аляксандр Іванавіч (Анушкин Александр Иванович) (3.9.1903, в. Чаранцова Новаладажскага пав. Санкт-Пецярбургскай губ.—20.9.1978) — журналіст, гісторык кнігі.

Публікаваўся ў газетах з 1921. Удзельнічаў у будаўніцтве Волхаўскай ГЭС. У 1925—1927 камсамольскі функцыянер у Ленінградскай вобласці. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі (1930). З 1930 у Казахстане: рэдактар газеты «Колхозный труд» (Какчатаўскі раён), інструктар крайкама УКП(б), рэдактар часопіса «Большевистская печать» (Алма-Ата), загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Казахстанская правда». З 1934 працаваў у Казан ў газеце «Красная Татария» (адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, у 1939—1945 галоўны рэдактар). У 1946—1953 галоўны рэдактар газеты «Советская Литва» (Вільня). У 1949—1952 кандыдат у члены бюро ЦК КПЛ, у 1952—1953 член бюро, у 1947—1953 дэпутат Вярхоўнага Савета ЛССР. З 1954 ў Ялце (Крым), намеснік галоўнага рэдактара газеты «Курортная газета».

Працы па гісторыі кнігадрукавання ў ВКЛ. Лічыў, што ў Вільні існаваў гурток гуманістаў, у які ўваходзіў Францыск Скарына. Выказаў гіпотэзу, што віленская друкарня Скарыны пачала працаваць у 1519 (у доме бурмістра Якуба Бабіча). Дводзіў, што хоць Скарына прывёз з Прагі розныя прылады, матэрыялы, шрыфты і нават майстра-друкара, арганізаваць працу друкарні яму дапамагалі віленскія майстры-рамеснікі. Прасачыў уплыў выданняў Скарыны на ўсё наступнае беларускае, літоўскае і ўкраінскае кнігадрукаванне і выданне кніг у Маскве да 19 ст. Бібліяфіл, сабраў вялікую бібліятэку (у тым ліку калекцыю старых выданняў), якую падараваў гораду Ялце.

Узнагароды: два ордэны Працоўнага чырвонага сцяга, ордэн «Знак пашаны», медалі.

Памёр у Ялце.

Працы:

Анушкин А. Во славном месте виленском. Очерки из истории книгопечатания. М.: Искусство, 1962. 172 с., ил.

Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс: Минтис, 1970. 196 с., ил.

Анушкин А. Тайны старопечатной книги. Поиски, находки, загадки. Симферополь: Таврия, 1972. 127 с., ил.

Анушкин А.И. Виленская типография Скорины // Книга: Исследования и материалы. Сб. 30. М., 1975. С. 169—176.

Анушкин А.И. Предшественник «Грамматики» Смотрицкого // Книга: Исследования и материалы. Сб. 36. 1978.

Анушкин А. Рассказы о старых книгах. Поиски, находки, загадки. Издание второе, исправленное. М.: Книга, 1979. 126 с.

Анушкин А.И. Проблемы учета отечественных старопечатных изданий, находящихся в зарубежных книгохранилищах // Советская историография книги. М., 1979.

Анушкин А.И. Скорининские традиции в вильнюсском книгопечатании XVI—XVII вв. // Франциск Скорина и некоторые вопросы развития книги в Советском Союзе. Вильнюс, 1979.

Падрабязнасці:

Немировский Е.Л. Франциск Скорина. Жизнь и деятельность белорусского просветителя. Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. 597 с., ил.

Немировский Е.Л. Путешествие к истокам русского книгопечатания. Книга для учащихся. М.: Просвещение, 1991. С. 151—153.

© Валерый Пазднякоў, 2010, 2016

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.