Артыкулы: ліцэнта
ліцэнта (ад лац. licentia вольнасць), мясцовы падатак з гандлёвага абароту ў Слуцку ў 17—18 ст. Л. збіралася камендантам Слуцка, сабраныя грошы прызначаліся на ўтрыманне гарнізона і арганізацыю абароны горада. Л. бралася за продаж збожа, быдла, рыбы, масла, мёду, воску, скуры, тытуню, солі, воўны, лёну, лясных матэрыялаў, напіткаў (акрамя гарэлкі), а таксама за ўзважванне на рынку. Дадзеныя пра збор Л. ўносіліся ў спецыяльныя кнігі, якія сведчаць пра характар гандлю і асартымент сельскагаспадарчых прадуктаў, што прадаваліся на рынку.
Літаратура:
Грицкевич А.П. Местный рынок сельскохозяйственных продуктов в Слуцком княжестве в Белоруссии в конце XVII—начале XVIII в. // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1961 г. Рига, 1963.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


