Артыкулы: Луба Ян Фаўстын
Луба Ян Фаўстын (?—1648?), палітычны дзеяч Рэчы Пспалітай. Яго бацька, падляшскі шляхціц, у пач. 17 ст. ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Расіі, куды ўзяў жонку і сына. Пасля смерці бацькі Л. трапіў у палон, адкуль вызвалены ў 1619. Малады Л. выхоўваўся пры двары канцлера ВКЛ Льва Сапегі, яго настаўнікам некаторы час быў праваслаўны Афанасій Берасцейскі. Л. выдавалі за сына Лжэдзмітрыя І і Марыны Мнішак (сапраўдных бацькоў Л. Таксама звалі Дзмітрый і Марына). У 1640 Л., плануючы заняць маскоўскі трон, звярнуўся за падтрымкай да турэцкага султана. Справа Л. разглядалася на афіцыйных перагаворах паміж Расіяй І Рэччу Паспалітай. Л., які служыў у каралеўскай гвардыі ў Бярэсці, у 1644 у прысутнасці сенатараў і маскоўскіх паслоў адмовіўся ад прэтэнзій на царскае паходжанне. Аднак Масква патрабавала выдаць Л. У 1645 разам з пасольствам Рэчы Паспалітай Л. прыехаў у Маскву даказваць сваю невінаватасць. Патрабаванні маскоўскага ўрада выдаць Л. зноў былі адхілены каралём польскім і вял. Князем літоўскім Уладзіславам ІV. Ад імя караля і сенатараў маскоўскі бок атрымаў дэкларацыю, што Л. ніколі не будзе прэтэндаваць на царскі трон і не пакіне межаў Рэчы Паспалітай і што кожны, хто захоча выкарыстаць імя Л. для антымаскоўскіх акцый, будзе пакараны смерцю. Адпаведную пастанову прыняў пасля вяртання Л. сойм 1645. Мяркуецца, што Л. загінуў у бітве з укр. казакамі пад Піляўцамі.
Літаратура:
Станкевич А. Игумен Афанасий Филипович и шляхцич Ян Луба // Памятники русской старины в западных губерниях. СПб., 1885. Вып. 8.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


