Артыкулы: Лукашэвіч (Łukaszewicz) Юзаф Анджэй

Лукашэвіч (Łukaszewicz) Юзаф Анджэй (30.11.1799, в. Крамплева каля Познанi, Прусiя—13.2.1873), гiсторык, публiцыст, бiблiятэкар. Вучыўся ў Ягелонскiм ун-це. Супрацоўнік, у 1829—49 дырэктар б-кi Э.Рачынскага ў Познанi, у 1838—42 настаўнiк польскай мовы ў пратэстанцкай гiмназii iмя Фрыдрыха Вiльгельма, працаваў у гар. архiве. Рэдагаваў час. «Przyjaciel ludu» («Сябар народу», 1839—45) i «Orędownik nauk» («Прыхiльнiк навук», 1840—46). У 1852 пасяліўся ў вёсцы і цалкам заняўся навукай. Знаходзіўся пад моцным уплывам поглядаў І.Лялевеля. Даследаваў пратэстанцкія веравызнанні і Рэфармацыю ў Польшчы і ВКЛ. Аўтар прац па гiсторыi арыянства, кальвiнiзму, лютэранства i iнш. пратэстанцкiх кiрункаў у Польшчы (па рэгiёнах) i ВКЛ. Адзiн з буйнейшых даследчыкаў Рэфармацыi ў Рэчы Паспалiтай. Крытычна ставіўся да папярэдняй навук. л-ры, але пры напiсаннi «Гiсторыi цэркваў гельветычнага веравызнання ў Лiтве» не выкарыстаў бел. i лiт. архiвы, што абумовiла шэраг недакладнасцей. Выдаў «Мемуары» Я.Х.Пасака. Чл. Пазнанскага т-ва сяброў навук, Кракаўскага навук. т-ва (1858).

Творы:

Obraz historyczno-statystyczny miasta Poznania w dawniejszych czasach. T. 1—2. Poznań, 1838 (2 wyd. 1998);

Dzieje kościołów wyznania helweckiego w Litwie. Т. 1—2. Poznań, 1842—43;

Jeografia starożytnej Polski ku powszechnemu użytkowi wydana. Poznań, 1842;

Geschichte der reformirten Kirchen in Lithauen. Bd. 1—2. Leipzig, 1848—50;

Historya szkół w Koronie i w Wielkiem Księstwie Litewskiem od najdawniejszych czasów aż do roku 1794. Т. 1—4. Poznań, 1849—51;

Krótki opis historyczny kościołów parochialnych, kościółków, kaplic, klasztorów, szkółek parochialnych, szpitali i innych zakładów dobroczynnych w dawnej dyecezyi poznańskiej. T. 1—3. Poznań, 1858—63;

Krótki historyczno-statystyczny opis miast i wsi w dzisiejszym powiecie krotoszyńskim od najdawniejszych czasów aż po rok 1794. T. 1—2. Poznań, 1869—75.

Літаратура:

Kosman M. Józef Łukaszewicz // Wybitni historycy wielkopolscy. Poznań, 1989.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.