Артыкулы: Лукашэвіч Ян
Лукашэвіч Ян (26.1.1699, ВКЛ—5.5.1779), дзеяч каталіцкай царквы. У 1716 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1728 ксёндз. Місіянер у Мерачы (1729—30), пасля ў Латгаліі ў місіях у Прэлях (1730—49), Ужвалдзе (1749—50, 1753—55, 1769—79), Дубне і Варкаве (1751—53), Дубне (1757—69). Пераклаў на латгальскую мову Евангелле (чытанні ў нядзелі і святы). Пераклад Л. — адзін з стараж. і каштоўных помнікаў латгальскай мовы. Выдаў на літ. мове катэхізіс і малітоўнік.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


