Артыкулы: «Магілёўская даўніна» («Могилёвская старина»)

«Магілёўская даўніна» («Могилёвская старина»), зборнік дакументаў і артыкулаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Магілёўшчыны, перадрукаваных з неафіцыйнай часткі газеты «Могилёвские губернские ведомости» за 1898—1903. Выдадзены ў 3 выпусках (1900, 1901, 1903) над рэдакцыяй Е.Р.Раманава. У 1-м выпуску «М.с.» змешчаны Баркулабаўскі летапіс (паводле выдання М.В.Доўнар-Запольскага ў кіеўскіх «Университетских известиях», 1898, № 12, з прывядзеннем розначытанняў па выданні П.А.Куліша ў «Матэрыялах для гісторыі ўз’яднання Русі», т. 1, Масква, 1877), артыкулы Дз.І.Даўгялы пра гісторыю Оршы, Веткі, прывілей караля польскага і вял. князя літоўскага Стафана Баторыя 1581 Васілю Няміры на права валодання вёскамі, падарожныя нататкі рас. стольніка П.А.Талстога пра Магілёўшчыну 1697—99, карта Магілёўскага намесніцтва 1786 і інш. У 2-м вып. — «Апісанне Крычаўскага графства або былога стараства» Андрэя Меера 1786, бібліяграфічны паказальнік асноўных прац Раманава і інш. У 3-м вып. — дакументы па гісторыі Магілёва 16—20 ст. і інш. У 2-м і 3-м выпусках звесткі пра летапісца ігумена Арэста. У «М.д.» змешчана інфармацыя пра археалагічныя раскопкі, нумізматычныя знаходкі, знакамітыя абразы, цэрквы і манастыры, помнікі царкоўнай даўніны, рукапісныя кнігі.

Літаратура:

Савицкая Л.А. Материалы по истории Белоруссии на страницах «Могилевской старины» // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Минск, 1983. Вып. 4.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.