Артыкулы: Магілёўская друкарня

Магiлёўская друкарня, кнігавыдавецкае прадпрыемства Магілёўскага праваслаўнага брацтва ў 17—18 ст. 19.3.1633 кароль Уладзіслаў IV выдаў брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выдання навучальных і інш. кніг на «рускай» (старабел.), грэчаскай, лацінскай і польскай мовах. Брацтва гэта права, відаць, перадало С.Собалю, які ў 1636—38 выдаў у Магілёве некалькі кніг. У 1640-х г.брацтвам выдадзена некалькі кніг (друкар Фёдар Грышановіч). У 1676 брацтва атрымала ад караля Яна ІІІ Сабескага прывілей на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на «рускай» і польскай мовах. З 1690-х г. да 1708 друкарню ўзначальваў М.Я.Вашчанка. У канцы 17—пач. 18 ст. друкарня выдала царк., павучальныя і палемічныя творы: «Акафісты і каноны» (1693), «Псалтыр» (1693), «Малітвасловец» (1695), «Евангелле вучыцельнае» і «Перла мнагацэннае» Кірылы Транквіліёна-Стаўравецкага (1697, 1699), «Часаслоў» (1697), «Неба новае» Іаанікія Галятоўскага (1699), «Кніга жыцій святых» Дзмітрыя Растоўскага (1702), «Трыфалагіён» (1748), «Часаслоў» (1771) і інш. Апошняе вядомае выданне — «Часоўнік» (каля 1773). У друкарні працавалі друкары і гравёры В.Вашчанка, Ф.Ангілейка, Афанасій П. (Пігарэвіч?), М.Антушкевіч (гл. Магілёўская школа гравюры). Друкарня адыграла значную ролю ў пашырэнні асветы на Беларусі.

Літаратура:

Жудро Ф. История Могилевского Богоявленского братства. Могилев, 1890;

Пічэта У.І. Друк на Беларусі ў XVI і XVII ст. // Чатырохсолецьце беларускага друку. Мн., 1926;

Пікулік А.М. Мастацтва магілёўскіх старадрукаў. Мн., 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

CurtisStype 2017-11-01 03:54:50
Мы ценим ваше время и делим с вами общие цели. Ваши продажи для нас главный приоритет. оптимизация сайта быстро)логин скайпа SEO2000 оращайтесь договримся есть примеры работ логин скайпа SEO2000

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.