Артыкулы: «Апісанне рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі»

«Апісанне рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі» («Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки»), археаграфічнае выданне гіст. дакументаў 14—19 ст. Выдадзена Камісіяй па стварэнні Віленскай публічнай б-кі ў 1895—1906 (вып. 1—5). У падрыхтоўцы выдання прымалі ўдзел Ю.Ф.Крачкоўскі, Ф.М.Дабранскі, К.І.Снітка, А.І.Мілавідаў. Выпускі «Апісання…» складаюцца з вял. прадмоў, дзе ахарактарызаваны рукапісныя дакументы і зборнікі б-кі, тэмы, якія яны асвятляюць, апісання рукапісаў з раскрыццём іх зместу і дадаткаў (займаюць асн. частку выпускаў), дзе апублікаваны тэксты найб. важных дакументаў. Рукапісы б-кі паходзілі з розных царк. і прыватных збораў, у т.л. з архіва віленскай капітулы. Надрукаваны зборнік прывілеяў Пінскаму францысканскаму кляштару 1396—1740, акт размежавання ВКЛ і Лівоніі 1449, кніга пратакольных пастаноў віленскай капітулы 1501—1783 (складзена Ф.К.М.Богушам), інвентар завілейскіх маёнткаў віленскага біскупа М.Зяньковіча 1731, рэвізія г.Бельск 1779, зборнік дакументаў г.Беласток 18 ст., кніга візітацыі Вільні 1828 з апісаннем касцёлаў, дамоў віленскай капітулы, епархіяльнага архіва; прывілеі гарадам ВКЛ на магдэбургскае права, акты падаравання зямель феадалам, касцёлам і цэрквам, акты куплі-продажу маёнткаў феадалаў і інш. Дакументы выдання маюць вял. значэнне для асвятлення сац.-эканам. і царкоўнай гісторыі Беларусі і ВКЛ.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.