Артыкулы: Малдрык Мікалай

Малдрык Мікалай (1380-я г.—да 1439), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са збяднелага шляцецкага роду з Радамскага павета. Мяркуецца, што кар’еру пачаў як каморнік польскай каралевы Ядвігі. У пач. 14 ст. пачаў службу ў канцылярыі вял. князя літоўскага Вітаўта. У 1412 уласнаручна склаў прывілей Вітаўта аб наданні Віленскаму капітулу воласці Убарць, пасля чаго пастаянна выступае да 1430 як пісар і сакратар канцылярыі Вітаўта. Займаў першынства сярод іншых сакратароў канцылярыі (фактычна быў канцлерам і названы так у дакуменце 1429). Выконваў дыпламатычныя місіі: праводзіў перагаворы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 разам з панамі Румбальтам і Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта. Часта наведваў Польшчу, дзе меў некалькі вёсак і дзе жыла яго жонка. Атрымліваў ад Вітаўта багатыя падарункі (М. пазычаў грошы нават Ягайлу), што выклікала незадаваленне вял. княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.