Артыкулы: Малеўскі Шыман

Малеўскі Шыман (1759—12.2.1832), прававед, эканаміст. Паходзіў з незаможнага роду з Жамойці. Скончыў Ковенскую павятовую школу як лепшы вучань. Пры дапамозе падскарбія Антонія Тызенгаўза ў 1781 прыняты ў настаўніцкую семінарыю пры Віленскім ун-це, атрымаў там ступень бакалаўра і на 2 гады пасланы на вучобу ў Кракаўскі ун-т. Пасля вяртання атрымаў у 1785 ступень д-ра філасофіі, выкладаў у Віленскай гімназіі. З 1787 віцэ-прафесар права і паліт. эканоміі Віленскага ун-та. У паліт. жыцці выступаў як прыхільнік караля польскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, атрымаў ад яго залаты медаль. У час праўлення Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1793 сакратар біскупа віленскага Юзафа Касакоўскага, праф. звычайны. У 1794 атрымаў ад караля тытул консула двара. У час паўстання 1794 член Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ. Пасля задушэння паўстання працягваў выкладаць у Віленскім ун-це, у 1795—1810 сакратар яго рады. У 1800 атрымаў ступень д-ра цывільнага права. У 1810—16 і з 1823 дэкан факультэта маральных і паліт. навук, у 1817—22 рэктар ун-та.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.