Артыкулы: Маліеўскі Бенядзікт
Маліеўскі Бенядзікт (5.1.1672, Пінскі пав.—16.1.1705), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. Пляменнік уніяцкага архіепіскапа смаленскага Юрыя Маліеўскага. У 1688 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Праф. рыторыкі для экстэрнаў у Пултуску (1695—96), прэфект школы ў Полацку (1703—05). Аўтар , школьнай драмы, панегірыкаў «Palatiumprincipumhonori, virtuti, prosapiaeetc.» (Вільня, 1695), «AugustussecundusinSarmaticaadoratuscorona» (1697).
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


