Артыкулы: Маліноўскі Іаанікій Аляксеевіч
Маліноўскі Іаанікій Аляксеевіч (4.11.1868—12.1.1932), расійскі і ўкраінскі гісторык права. Акадэмік Усеукраінскай АН (1925), д-р дзярж. права (1913), праф. ардынарны (1914). Прадстаўнік кіеўскай юрыд. школы. Скончыў Кіеўскі ун-т, дзе ў 1894—97 прафесарскі стыпендыят па кафедры гісторыі рус. права, у 1897—98 прыват-дацэнт па кафедры дзярж. права. З 1898 в.а. экстраардынарнага, з 1904 —ардынарнага праф. Томскага ун-та па кафедры гісторыі рус. права. У 1904 абараніў у Кіеўскім ун-це магістэрскую дысертацыю па дзярж. праву «Рада Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з баярскай думай старажытнай Расіі». Пры падрыхтоўцы дысертацыі апублікаваў каштоўны зборнік дакументаў Метрыкі ВКЛ «Зборнік матэрыялаў, што маюць дачыненне да гісторыі паноў-рады Вялікага княства Літоўскага» (1901) і дадатак да яго (1912). У сувязі з публікацыяй кнігі «Кроўная помста і смяротнае пакаранне» (вып. 1—2, Томск, 1908—09) абвінавачаны ў супрацьурадавым выступленні, у 1911 звольнены, у 1912 прыгавораны да месяца турмы. У 1913 у Харкаўскім ун-це абараніў доктарскую дысертацыю, якая храналагічна працягвала тэму магістэрскай. З 1913 экстраардынарны, з 1914 ардынарны праф. Варшаўскага ун-та па кафедры гісторыі рус. права. З ун-там эвакуіраваўся ў Растоў-на-Доне, у 1918—19 таксама выкладаў у Данскім камерцыйным ін-це і Вышэйшых жаночых курсах. На 2 гады быў зняволены па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з белымі, пасля жыў у Маскве. У 1925, у сувязі з абраннем правадзейным членам Усеукраінскай АН, пераехаў у Кіеў, дзе ўзначаліў Камісію па вывучэнні звычаёвага права Сац.-эканам. аддзялення АН.
Творы:
Учение о преступлении по Литовскому Статуту. Киев, 1894;
Параллельный и систематический указатели уголовных законов Литовского Статута по трем его редакциям // Университетские известия. Киев, 1896. № 3;
Рада Великого Княжества Литовского в связи с боярской думой древней России. Ч. 2. Рада Великого Княжества Литовского. Вып. 1—2. Томск, 1904—12;
История Западной Руси. Ростов н/Д, 1917 .
Літаратура:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 244—246;
Михальченко С.И. Киевская школа в российской историографии: (школа западнорусского права). М.; Брянск, 1996;
Яго ж. Юридический факультет Варшавского университета, 1869—1917 гг.: Краткий ист. очерк. Брянск, 2000.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


