Артыкулы: Маліноўскі Юзаф

Маліноўскі Юзаф (каля 1570, г. Трокі—пасля 1630), караімскі рэлігійны дзеяч. Быў духоўным лідэрам караімскай суполкі ў Троках. Любімы вычань караімскага тэолага Абрагама з Трок, які даручыў яму дапоўніць і падрыхтаваць да друку сваю працу «Умацаванне веры», у 1605 М. склаў паказальнік і напісаў вял. прадмову з каментаром да гэтай кнігі. У 1590 М. склаў малітву «Тысяча для цябе», надрукаваную ў 1629 у Амстэрдаме. Аўтар рэлігійных гімнаў, каментараў да Бібліі і прац караімскіх тэолагаў. Прыняў у дзел ва ўладкванні спраў караімскай суполкі ў Біржах. З-за неспрыяльных абставін у канцы жыцця пакінуў Трокі і пераехаў у Луцк, дзе і памёр.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.