Артыкулы: Малцужынскі Вітальд Канстанцін

Малцужынскі Вітальд Канстанцін (23.3.1832, мяст. Свіслач Гродзенскай губ.—31.1.1913), гісторык. Вучыўся ў Навагрудку, Свіслачы, скончыў Горы-Горацкі ін-т. Выкладаў у школе ў Саколцы (1857—60), у Свіслацкай гімназіі (1860—64). Пасля зачынення гімназіі пераехаў у Варшаву, дзе з 1865 працаваў у Камісіі прыходу і скарбу, у 1868—95 заг. аддзела казначэйскай палаты. Памёр у Свіслачы. На аснове архіўных матэрыялаў напісаў даследаванні па гісторыі Варшавы, скарба Рэчы Паспалітай. Аўтар мемуараў (выдадзены фрагменты). У рукапісе засталася вял. праца М. па гісторыі Свіслачы.

Творы:

Rozwój terytorialny miasta Warszawy. Warszawa, 1900;

Szkice do dziejów skarbowości polskiej. Warszawa, 1916.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.