Артыкулы: Мальцаў Аляксандр Мiкалаевiч

Мальцаў Аляксандр Мiкалаевiч (14.10.1921, г. Цвер, Расiя—21.4.1964), расійскi гiсторык. Канд. гiст. навук (1949). Скончыў Маскоўскi ун-т (1944). З 1946 выкладаў у маскоўскiх бiблiятэчным iн-це, юрыд. школе, гiсторыка-архiўным iн-це, з 1954 у Маскоўскiм ун-це. Вывучаў гiсторыю Беларусi i Украiны 17 ст. У манаграфii «Расiя i Беларусь у сярэдзiне XVII стагоддзя» («Россия и Белоруссия в середине XVII века», Масква, 1974), прысвечанай вайне Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67, увёў у навук. ўжытак вял. дакументальны матэрыял з рас. архiваў, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палiтыку рас. улад на Беларусi адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, сял. рух у час вайны, узаемаадносiны рас. ўрада i ўкр. казакоў у дачыненнi да Беларусi. Апублiкаваў Баркулабаўскi летапiс («Археографический ежегодник за 1960 г.», 1962).

Літаратура:

А.Н.Мальцев // Археографический ежегодник за 1964 г. М., 1965 (змешчана бібліяграфія прац М.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.