Артыкулы: Мамонiчы

Мамонiчы, беларускiя купцы, грамадскiя дзеячы ВКЛ, кнiгавыдаўцы (гл. Віленская друкарня Мамонiчаў). Род М. паходзiў з Магiлёўшчыны. Відаць, у 1-й пал. 16 ст. яны перасялiлiся ў Вiльню, дзе Iван М., заможны купец i член рады Вiльнi, быў набiлiтаваны (атрымаў шляхецтва з гербам «Лiс»). Найб. вядомыя:

Кузьма (?—16.7.1607?), сын Iвана. Заможны купец, член рады Вiльнi, шэраг гадоў быў бурмiстрам. У 1570-я г. фiнансаваў выдавецкую дзейнасць у Вiльнi П.Мсцiслаўца, пасля заснаваў уласную друкарню. Належаў да правасл. брацтва Св. Тройцы, пасля прыхiльнiк царк. унii.

Лукаш (?—19.10.1606), сын Iвана. Стараста дзiсенскi, з 20.12.1585 скарбны гаспадарскi. Меў некалькi маёнткаў. Фiнансаваў друкарню i дастаўляў для яе паперу з уласнай папернi ў маёнтку Павiльня. Належаў да правасл. брацтва Св. Тройцы, пасля прыхiльнiк унii.

Лявон (?—пасля 1625), сын Кузьмы. Скончыў брацкую школу ў Вiльнi, пасля належаў да унiяцкага брацтва Св. Тройцы. Член рады Вiльнi. Прыхiльнiк канцлера ВКЛ Л.Сапегi. У рабоце друкарнi ўдзельнiчаў з 1593. У 1610 дамогся ад караля закрыцця правасл. Вiленскай брацкай друкарнi. У 1614 атрымаў тытул «друкар Яго Каралеўскай Мосцi». Пасля 1624 перадаў друкарню базыльянам (гл. Вiленская базыльянская друкарня).

Літаратура:

Саверчанка І. Лявон Мамоніч – пісьменнік і кнігадрукар // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Мінск: Лімарыус, 2007.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.