Артыкулы: Мантойфель (Manteuffel) Густаў

Мантойфель (Manteuffel) Густаў (18.11.1832, в. Дрыцаны Рэжыцкага пав.—24.4.1916), нямецкі і польскі гісторык, этнолаг. Магістр (1859). З нямецкага баронскага роду з Інфлянтаў. Скончыў Дэрптскі ун-т (1856). Цікавіўся матэрыяльнай і духоўнай культурай латгалаў, а таксама беларусаў Падзвіння. Збіраў латышскія песні. Выдаў на латгальскай мове Біблію (1860), малітвы, рэлігійныя песні, уласныя брашуры (лічыцца заснавальнікам латгальскай літаратурнай мовы). Аўтар прац па гісторыі Інфлянтаў і іх сувязяў з Рэччу Паспалітай, інфлянцкіх шляхецкіх родаў, гарадоў, замкаў, касцёлаў. Напісаў шмат артыкулаў для «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Сябраваў з Ю.І.Крашэўскім.

Творы:

Inflanty Polskie, poprzedzone ogólnym rzutem oka na siedmiowiekową przeszłość całych Inflant. Poznań, 1879;

Lucyn w Inflantach. Kraków, 1884;

Piltyń i archiwóm piltyńskie. Warszawa, 1884;

Krasław. Warszawa, 1901;

Z dziejów Kościoła w Inflantach i Kurlandii. Warszawa, 1905;

Z dziejów Dorpatu i byłego Uniwersytetu Dorpackiego. Warszawa, 1911;

Nieco z dziejów dawnego księstwa inflanckiego i wybitniejszych postaci tego województwa od XVII do XIX stulecia // Z okolic Dźwiny. Wilno, 1912;

O starodawnej szlachcie krzyżacko-rycarskiej na kresach inflanckich. Lwów, 1912;

Zarysy z dziejów krain dawnych inflanckich, czyli Inflant właściwych (tak szwedzkich jako i polskich), Estonii z Ozylią, Kurlandii i Ziemi Piltyńskiej. Kraków, 2007.

Літаратура:

Materialien zu einem bibliographischen Verzeichniss kleinerer und grösserer von Gustav Baron Manteuffel im Druck erschienener Arbeiten / Nach Handschriftlichen Notizen als Manuscript gedruckt und mit einem kurzen Vorwort versehen von H.Diederichs. Riga, 1906 (змешчана бібліяграфія прац М.);

Bardach J. GustawaManteufflazwiązkizJózefemIgnacymKraszewskim // Polskaw świecie. Warszawa, 1972;

Літвіновіч А.Ф. Густаў Мантойфель як даследчык гістарычнага мінулага і традыцыйнай народнай культуры беларусаў Падзвіння // Беларусь и Европа: взаимодействие культур: (история, уроки, опыт, современность). Витебск, 2000.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.