Артыкулы: Мантоўты
Мантоўты, Мантоўтавiчы, шляхецкі род герба «Тапор». Родапачынальнiк — лiт. баярын Мантоўт (у хрышчэннi Аляксандр), верагодны родзiч Бутрыма, якi ў час заключэння Гарадзельскай унii 1413 прыняў герб «Тапор». У 1422—35 Мантоўт быў старастам салечнiцкiм (пасля атрымаў Салечнiкi ад вял. кн. Жыгiмонта Кейстутавіча ва ўласнасць), у 1440 стараста эйшышскi. Найб. вядомыя:
Мiхал (?—1486), сын Мантоўта. Староста луцкi ў 1463—77, намеснiк новагародскi ў 1482—84, маршалак гаспадарскi ў 1482, кашталян троцкi з 1483. Належаў да групоўкi магнатаў, якая выступала за раўнапраўныя адносiны ВКЛ i Польшчы ў рамках унii. Узначальваў раду вял. кн. Жыгiмонта Кейстутавіча. Меў маёнткi на Украiне, Жырмуны каля Лiды, Шарсцiн у Гомельскай вол.
Таўцiвiл (Ян), сын Мантоўта, крайчы ВКЛ у 1481.
Юрый (?—1508), сын Мiхала. Стараста крамянецкi ў 1505—06.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


