Артыкулы: Маралёўскі (Morelowski) Марыян

Маралёўскі (Morelowski) Марыян (2.3.1884, г. Вадовіцы, Польшча—24.7.1963), гісторык мастацтва, педагог. Д-р габілітаваны (1931), праф. звычайны (1946). Вучыўся ў Кракаўскім (1902—05) і Венскім (1905—06) ун-тах, у Сарбоне і Калеж дэ Франс (1906—07). У гады 1-й сусв. вайны жыў у Расіі, віцэ-старшыня Т-ва апекі польскіх помнікаў у Расіі. З 1919 у Польшчы. У 1921—26 у складзе камісіі па рэвіндыкацыі польскіх культурных каштоўнасцей. У 1926—29 хавальнік Дзяржаўных мастацкіх збораў на Вавелі. З 1930 намеснік праф. мастацтва Віленскага ун-та, з 1934 праф. надзвычайны, у 1934—39 намеснік дэкана факультэта прыгожых мастацтваў. У час 2-й сусв. вайны ўдзельнічаў у тайным навучанні. У 1931—39 старшыня секцыі гісторыі мастацтва Віленскага таварыства аматараў навук. Быў экспертам Гарадскога музея Вільні. З 1945 выкладаў у Каталіцкім ун-це ў Любліне, дзе арганізаваў кафедру гісторыі мастацтва (узначальваў яе да 1949). Адначасова з 1947 выкладаў у Вроцлаўскім ун-це, стала з 1949, у 1953—60 кіраўнік кафедры гісторыі мастацтва. Працы па гісторыі мастацтва ў ВКЛ, Польшчы, Сілезіі, іх сувязям з мастацтвам раманскага Захаду. Асобныя даследаванні М. прысвяціў Полацкаму Сафійскаму сабору, мастацкім помнкам Вільні, Нясвіжа, Гародні, габеленам і мастацкім тканінам ВКЛ.

Творы:

Artyści polscy na wychodźstwie w Rosji w. XVII // Warownia Moskwa. Moskwa, 1917;

Katedra unicka w Polocku // Prace Komisji Historji Sztuki PAU. Kraków, 1922. T. 2. Z. 2;

Korona i hełm znalezione w Sandomierzu a sprawa korony Witolda i grobowców dynastycznych w Wilnie // Ateneum Wileńskie. 1930. R. 7. Z. 3—4;

Zbiory dereczyńskie Sapiehów // Prace Komisji Historji Sztuki PAU. Kraków, 1930;

Wartość historyczna i artystyczna gobelinów katedry wileńskiej // Gobeliny wileńskie, ich pochodzenie, wartość i losy. Wilno, 1933;

Geneza stylu kościoła św. Anny i formy bramy Subocz w Wilnie // Prace i materjały sprawozdawcze sekcji historji sztuki towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie. Wilno, 1935. Z. 4;

W sprawie artystów radziwiłłowskich XVIII w. polskiego pochodzenia i ocalalych dzieł ich ręki // Prace i materjały sprawozdawcze sekcji historji sztuki towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie. Wilno, 1938/39. T. 3;

Materjały do dziejów artystycznych nowego zamku w Grodnie a malarz Mańkowski // Там жа;

Zarysy sztuki wileńskiej z przewodnikiem po zabytkach między Niemnem a Dźwiną. Wilno, 1939 (2 wyd. Gdańsk, 1989).

Літаратура:

Bibliografia prac M.Morelowskiego // Biuletyn Hstorii Sztuki. 1962. R. 24. № 3/4;

Karpowicz M. Marian Morelowski (1884—1963) // Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1965. Т. 2 (змешчана бібліяграфія прац М. па мастацтву ВКЛ).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.