Артыкулы: Мараўскі Дамінік

Мараўскі Дамінік (каля 1760—4.6.1801), акцёр, тэатральны дзеяч. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Наленч». Мяркуецца, што нарадзіўся ў Вял. Польшчы. У пошуках фартуны прыбыў у Вільню, паступіў у адчынены ў 1785 Войцехам Багуслаўскім публічны тэатр. Выконваў абавязкі суфлёра, граў невял. ролі. Ажаніўшыся з актрысай Марцыянай Корвель, разам з ёй сабраў уласную трупу, гастраліраваў з ёй у Менску (1787—88), Любліне (1791), Гародні (1791), Вільні (1791—92). У 1792 трымаў тэатр у Вільні супольна з Казімірам Жулкеўскім і Генрыкам Кваснеўскім, у 1793 арганізаваў тэатр у Гародні. З 1794 у Львове, супрцоўнічаў з Багуслаўскім, які перавёз туды частку Нац. тэатра з Варшавы, у 1795 вярнуўся ў Гародню, з 1796 у Вільні. Арандаваў пад тэатр заняпалы флігель Радзівілаўскага палаца на вул. Віленскай, які быў адрэстаўраваны з дапамогай архітэктара Пятра Росі. У тэатр (атрымаў назву Вялікі) была прывезена заслона з Дзярэчынскага тэатра Сапегаў. У тэатры М. ігралі Саламея Дэшнер, Мацей Кажынскі, Юзаф Рагоўскі, Андрэй Руткоўскі. У сезон М. даваў каля 100 прадстаўленняў. Віленскі Вял. тэатр дасягнуў вял. узроўню, супастаўляльнага з узроўнем Нац. тэатра ў Варшаве.

Літаратура:

Miller A. Teatr polski i muzyka na Litwie jako strażnice kultury Zachodu. Wilno, 1936;

Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мінск, 1992.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.