Артыкулы: Мараўскі Кароль

Мараўскі Кароль [1767—6(18).10.1841], ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Дамброва», сын І.Ф.Мараўскага. У маладосці жыў у Вене. Служыў у 2-м пешым рэгіменце вял. булавы ВКЛ (з 1789 палкоўнік). На чале палка ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (у т.л. ў бітвах пад Мірам 11.6.1792 і Берасцем 23.7.1792), за мужнасць узнагароджаны крыжам «Віртуці мілітары». Пасля далучэння караля польскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі М. выйшаў у адстаўку. У пачатку паўстання 1794 накіраваны Тадэвушам Касцюкам 14 крас. ў ВКЛ для арганізацыі паўстанцкіх узброеных сіл з рангам «генерал-маёр, камандуючы літоўскім войскам». М. было даручана далучыць да паўстання армію ВКЛ, шляхецкае паспалітае рушэнне, а таксама ўзброіць народ. Аднак М. быў перахоплены рас. атрадам, высланы ў Сібір, а яго маёнтак канфіскаваны. Вызвалены ў 1797 Паўлам І, у званні ген.-маёра прыняты ў рас. армію. Атрымаў ад Паўла І чын камергера і ўвайшоў у бліжэйшае атачэнне імператара. Пасля жаў у сваім маёнтку Завушша каля Нясвіжа. У 1812 служыў у арміі Напалеона ў званні генерала брыгады. Уваходзіў у склад некалькіх масонскіх ложаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.