Артыкулы: Мардэхай бен Нісан

Мардэхай бен Нісан (?—пасля 1709), караімскі рэлігійны дзеяч, гісторык. Паходзіў з г. Трокі. З 1688 жыў у г. Кукізаў (Красны Востраў) на Львоўшчыне, дзе быў духоўным галавой мясцовай караімскай грамады. У 1698 луцкі вучоны караім Давід бен Шалом азнаёміў Марэхая з лістом ад лейдэнскага прафесара Якуба Трыглянда з пытаннямі након гісторыі і рэлігіі караімаў. У адказ Мардэхай напісаў трактат пра караімскую рэлігію «Дод Мардэхай» («Прыяцель Мардэхая», 1699). Лац. пераклад працы выдадзены ў 1721 у Гамбургу («NotitiaKaraeorum»), арыгінальны тэкст — у 1830 у Вене. Па заказу шведскага караля Карла ХІІ напісаў кнігу пра гісторыю і веру караімаў «Левуш Малхут» («Каралеўская шата», выдадзена ў Лейпцыгу ў 1866), вял. твор «Сефер Маамар Мардэхай» («Выказванне Мардэхая»), рэлігійныя творы і вершы (некаторыя яго гімны ўвайшлі у малітоўнік, выдадзены ў Вільні ў 1892). Пасля 1709 выехаў у Крым, каб азнаёміцца з мясцовымі караімамі, але загінуў па дарозе.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.