Артыкулы: Маржэрэт (Маржэрэ, Margeret) Жак
Маржэрэт, Маржэрэ (Margeret) Жак (каля 1550 або 1560, г. Асон, Францыя—пач. 1620-х г.), французскi афiцэр-авантурыст, аўтар запiсак. У 1600 у Варшаве завербаваўся ў рас. армiю, дзе ў чыне капiтана камандаваў ротай. У 1605 удзельнiчаў у бiтве пры Дабрынiчах супраць войска Лжэдзмiтрыя I, у 1605—06 узначальваў адзiн з атрадаў яго гвардыi. Пасля гiбелi самазванца ў вер. 1606 пакiнуў Расiю. У 1607 выдаў у Парыжы кнігу «Стан Расiйскай iмперыi i вялiкага княства Масковii», у якой апiсаў нар. побыт, дзярж. лад Расii, палiт. падзеi 1590—1605, вял. пасольства ў Маскву канцлера ВКЛ Л.Сапегi ў 1600—01 i iнш. Даказваў, што Лжэдзмiтрый быў сапраўдным сынам Iвана IV, адзначаў, што палякi называлi Белай Руссю тэр. Расii, а Чорнай Руссю — тэр. Беларусi. Неўзабаве вярнуўся ў Расiю i паступiў на службу да Лжэдзмiтрыя II, потым у час вайны Рэчы Паспалiтай з Расiяй 1609—18 — да гетмана С.Жалкеўскага. У 1611 выехаў у Польшчу, дзе пражыў апошнiя гады, гандляр i палiт. агент французскага ўрада.
Творы:
Рус. пер. — Россия начала XVII в.: Зап. капитана Маржерета. М., 1982.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне