Артыкулы: Мартэль (Martel) Антуан

Мартэль (Martel) Антуан (2.2.1899, Бом-ле-Дам, Францыя—12.10.1931), французскі славіст, даследчык старабеларускай мовы і літаратуры. Скончыў Сарбону, Нац. ін-т жывых усх. моў (1923). Вучань вядомых славістаў А.Мее і А.Мазона. Працаваў на кафедры філалогіі Лільскага ун-та. Зрабіў навуковыя падарожжы ў Полынчу (1922—23, 1925), СССР (1926—27). Гіст. сувязям польскай, бел. і ўкр. моў прысвечана яго манаграфія «Польская мова ў рускіх краінах: Украіна і Беларусь, 1569—1667» («La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie blanche, 1569—1667», Ліль, 1938), дзе прааналізавана мова твораў Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Фёдара Еўлашоўскага, Філона Кміты-Чарнабыльскага і інш. Значную ўвагу удзяліў характарыстыцы агульнага гіст. лёсу беларусаў і ўкраінцаў у складзе ВКЛ. Разгледзеў мову канцылярый і судоў у Галіцыі, Валыні і на Падоллі, якія былі далучаны да Польскана каралеўства ў 1569, мову канцылярыі ВКЛ перад Люблінскай уніі 1569 і пасля яе. Вял. ўвагу ўдзяліў законам у абарону бел.-ўкр. літаратурнай мовы, выпадкам парушэння гэтых законаў знаццю, заклікам на карысць латыні і паступоваму пранікненню польскай мовы. Падрабязна разгледзеў становішча царкоўнаславянскай мовы ў ВКЛ у 2-й пал. 16—пач. 17 ст. Прааналізаваў культурныя і гіст. фактары, якія садзейнічалі пранікненню польскай мовы на Беларусь і Украіну, адзначыў ролю ў гэтым працэсе пратэстанцкіх канфесій, каталіцкіх навучальных устаноў і манаскіх ордэнаў. Паказаў, што паланізацыя была вынікам культурна-ідэалагічнага клімату, які склаўся ў 17 ст. ва ўмовах вострай рэлігійнай і нац. барацьбы. Заняпад бел.-ўкр. літаратурнай мовы тлумачыў яе ўнутраным крызісам, узмоцненым абыякавасцю і непрыхільнасцю правасл. артадоксіі да жывой народнай мовы. Адзначыў адмоўныя вынікі паланізацыі для нац. і культурнага лёсу беларусаў і ўкраінцаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.