Артыкулы: Марыконі Кароль
Марыконі Кароль (1.9.1693, ВКЛ—2.5.1752), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. З роду Марыконі, сын Сцыпіёна, брат Аляксандра Марыконі і Дамініка Марыконі. У 1709 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1720 ксёндз. Праф. рыторыкі (1721—23) і філасофіі (1723—25) у Варшаве, прэфект школы ў Нясвіжы (1725—26), праф. філасофіі (1728—31), маральнай тэалогіі (1731—34), схаластычнай тэалогіі (1734—35) у Вільні, прэфект школы, праф. схаластычнай тэалогіі і кананічнага права Ў Варшаве (1735—40), сакратар галавы правінцыі ордэна езуітаў (1740—45), рэктар калегіумаў у Пултуску (1746—49) i Варшаве (1749—52). Аўтар панегірыка «Cantus olorum» (Варшава, 1722). Захаваліся рукапісы яго лекцый па філасофіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


