Артыкулы: Марэвіч Вінцэнт Ігнат

Марэвіч Вінцэнт Ігнат (1755, Троцкі пав.—5.3.1822), пісьменнік. Невял. час вучыўся ў віленскіх езуітаў. З 1776 падарожнічаў па краіне ў пошуках фартуны. Заляцаўся да пінскай старасцянкі Барбары Ельскай, якой у будучым прысвячаў вершы (называў яе Лаурай). Атрымаў урад троцкага ротмістра. Літаратурную дзейнасць пачаў камедыяй «Каханне для цноты» («Miłość dla cnoty»), пастаўленай у Вільні ў 1783 сабранай М. аматарскай трупай (выдадзена ў 1787). 1-я публікацыя М. ў друку — фрагмент верша «Усеагульны каляндар» («Kalendarz powszechny»), надрукаваны ў 1784 у варшаўскім часопісе «Magazyn Warszawski». З 1786 жыў у Варшаве, дзе выдаў зборнікі вершаў «Самотныя забаўкі» («Samotnezabawki», 1786), «Розныя вершы» («Różnewiersze», 1788), «Пастаралі» («Sielanki», 1788), «Апошні зварот да Лауры» («Ostalnia do Laury odezwa», 1788), «Урыўкавыя забаўкі» («Dorywcze zabawki», 1788), «Досвед, або Думка ў хваробе» («Doświadczenie, czyli Myśl w chorobie», 1788), «Галубок» («Goląbek», 1788), «Варыяцыя» («Wariacja», 1788), акалічнасныя патрыятычныя вершы «Соймавым станам» («Do stanów sejmowych», 1788), паліт. праекты «Пра дабравольныя падаткі» («Odobrowolnychpodatkach», 1786), «Няздзейснены праект» («Projekt nieuskuteczniony», 1788), зборнікі мяшанага зместу, прозай і вершам «Здарэнне, або Сны» («Zdarzenie, czyli Sny», т. 1—2, 1786—87), маралізатарскія камедыі «Каханне ўсіх ураўноўвае» («Miłość wszystkich porównywa», пасля 1788), сентэнцыі («Przysłowia i maksymy», 1788), алегарычна-паліт. оперу «Палюся, дачка калясніка, або Вызваленая свабода» («Polusia córka kołodzieja, czyli Wolność oswobodzona» (выдадзена ананімна без указання на месца выдання ў 1789 і ў Львове ў 1791; рус. пераклад зрабіў В.Анастасевіч у 1794). У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 у публіцыстычных творах падтрымліваў палітыку рэформ. М. імкнуўся атрымаць якую-небудзь афіцыйную пасаду, але псіхічная неўраўнаважанасць і адсутнасць такту перашкаджалі яму ў гэтым. З 1789 жыў у Гародні, Вільні, Дзярэчыне, Кракаве. Апублікаваў у Вільні некалькі акалічнасных вершаў. У 1791 атрымаў ад Мацея Радзівіла невял. дом на Лукішках каля Вільні. У 1792 арганізаваў у Вільні ілюмінацыю ў гонар караля і Канстытуцыі 3 мая 1791, якую апісаў у брашуры. Ахвяраваў свае сродкі на абарончую вайну з Расіяй 1792 і на паўстанне 1794, у якім удзельнічаў разам з жонкай. Пасля яго падаўлення жыў у Вільні, напісаў і некалькі акалічнасных вершаў (у т.л. парадыйную пахвалу рас. галоўнакамандуючаму М.В.Рапніну), драмы «Шчасце ў няшчасці» («Szczęście w nieszczęściu», Вільня, 1797), «Пакінутая жонка на бязлюдным востраве» («Żona opuszczona na bezludnej wyspie», 1798). У канцы 18 ст. жыў у Львове, у пач. 20 ст. — у Варшаве, знаходзіўся на цывільнай службе, твораў больш не друкаваў, бо меў рэпутацыю графамана. Рознабаковая творчасць М. не вылучаецца высокімі мастацкімі якасцямі, але мае цікавасць як помнік эпохі, нораваў, паліт. жыцця Рэчы Паспалітай.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.