Артыкулы: Масальскі Станіслаў

Масальскі Станіслаў (?—7.11.1670), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду князёў Масальскіх, сын Андрэя Фёдаравіча Масальскага. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1655 абараняў Гародню ў шэрагах паспалітага рушэння, удзельнічаў у мірных перагаворах з рас. ваяводам С.А.Урусавым, што скончыліся пераходам М. на рас. бок; ад імя цара М. атрымаў пасаду камандзіра павятовай харугвы Гарадзенскага пав. У пач. 1656 па загаду рас. камандавання блакіраваў з Пн Тыкоцін, заняты радзівілаўскімі і шведскімі войскамі, каб яны не ўвайшлі ў Гарадзенскі пав. Удзельнічаў у дзеяннях супраць урадавых войск Рэчы Паспалітай. Вясной 1657 у якасці пасла ад гарадзенскай шляхты ездзіў у Маскву, ад цара Аляксея Міхайлавіча атрымаў пацвярджэнне правоў гарадзенскай шляхты, а для сябе асабіста — кіраванне Гарадзенскай эканоміяй і Сярэйскую дзяржаву. Пасля ўстанавіў кантакты з гетманам Паўлам Янам Сапегам, адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай у 1658, атрымаўшы ад караля Яна ІІ Казіміра ліст з дараваннем яго здрады. Узімку 1658—59 удзельнічаў у аблозе Гародні, якая капітуліравала ў сакавіку 1659. Пасля камандаваў атрадам драгунаў у 500 чал. З 1659 падкаморы гарадзенскі. Пасол ад Гарадзенскага пав. на соймы 1661, 1662, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1661, 1667. Валодаў маёнткамі Вяйсеі і Алекшыцы ў Гарадзенскім пав., Болькаў у Берасцейскім ваяв. Заснаваў капліцу пры дамініканскім касцёле ў Сейнах, дзе быў пахаваны.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.