Артыкулы: Масальскі Ян Мікалай
Масальскі Ян Мікалай (1728—27.1 або 6.2.1763), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду князёў Масальскіх, сын Міхала Юзафа Масальскага. Стараста ваўкавыскі, радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748), падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750. Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІІ. Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка, аднак у выніку процідзеяння паліт. праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр. Кавалер ордэна Белага Арла (1762).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


