Артыкулы: Маскажоўскі Ян Тэафіл
Маскажоўскі Ян Тэафіл (?—пасля 1662), ваенны дзеяч, мемуарыст. З шляхецкага роду герба «Пілава». Вызнаваў арыянства. Мяркуецца, што скончыў арыянскую школу ў Ракаве. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу паспалітай 1632—34 як афіцэр і сакратар гетмана Крыштофа Радзівіла. М. вёў дзённік баявых дзеянняў у форме лістоў да брата Андрэя, які на гэтай аснове стварыў дыярыуш «Сумарыуш кароткі падзей у экспедыцыі маскоўскай, у 1633 студзеня 1 дня пачатай». Пасля М. аформіў поўны тэкст дыярыуша (выдаў у 1895 Аляксандр Рэмбоўскі). Дзённнік М. ўтрымлівае шмат падрабязнасцей і з’яўляецца найбольш каштоўнай наратыўнай крыніцай пра падзеі вайны. Прымаў актыўны удзел у рэлігійным жыцці арыян. У час шведскай акупацыі, у 1655—57, дамагаўся ад шведскага караля Карал Х Густава рэлігійных свабод для пратэстантаў, але той, не жадаючы абвастрэння адносін з каталіцкай шляхтай, адмовіў М.
Літаратура:
Lipiński W. Autorstwo diariusza wojny moskiewskiej 1632—1634, zwanego «diariuszem Krzysztofa Radziwiłła» // Kwartalnik Historyczny. 1934. № 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


