Артыкулы: Мастоўская Ганна Барбара Алімпія

Мастоўская Ганна Барбара Алімпія (дзявочае Радзівіл, у 1-м шлюбе Пшаздзецкая; каля 1762, ВКЛ—да 1833), пісьменніца. Дачка падкаморыя ВКЛ, ген.-лейтэнанта Станіслава Радзівіла. У 1778 выйшла замуж за менскага старасту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага і пасялілася ў яго маёнтку Заслаўе. Пасля яго смерці выйшла замуж (каля 1787) за палітычнага дзеча-рэфарматара Тадэвуша Мастоўскага. Была блізкая да групоўкі Чартарыйскіх. Пасля прыходу да ўлады Таргавіцкай канфедэрацыі (1792) разам з мужам выехала ў Парыж, вярнулася ў 1793. Муж М. быў арыштаваны рас. ўладамі, і яна праз караля польскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага дамаглася яго вызвалення. Пасля паўстання 1794 яе муж зноў арыштаваны, М. ў 1795—97 у С._пецярбургу клапатала пра яго вызваленне. У 1799 разам з ім выехала ўФранцыю, у 1802 вярнулася, жыла ў Вільні, потым у Заслаў, дзе і памерла. Пісала кароткія аповесці гіст. і дыдактычна-маральнага характару на аснове вядомых твораў зах.-еўрапейскіх аўтараў: «Страх у замачку», «Не заўсёды так рабі, як гаворыш», «Замак Канецпольскіх», «Мацільда і Даніла», «Сапфір, або Талісман», «Статуя і саламандра» і інш. Аповесць М. «Астольда, князёўна крові Палемона», прысвечаная гіст. мінуламу Літвы, была 1-й часткай не рэалізаванага гіст. цыклу.

Творы:

Moje rozrywki. T. 1—3. Wilno, 1806;

Zabawki w spoczynku. Wilno, 1809.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.