Артыкулы: Масцiцкi (Mościcki) Генрык Станiслаў
Масцiцкi (Mościcki) Генрык Станiслаў (30.10.1881, г. Цеханавец, Польшча—13.12.1952), гiсторык. Чл.-кар. Польскай АН (1945), д-р габiлiтаваны (1921), праф. тытулярны (1936). Скончыў Львоўскi ун-т (1907). У 1909—26 выкладаў у Таварыстве навук. курсаў (з 1916 Вольны польскi ун-т), з 1916 — у Школе палiт. навук (пазней Акадэмiя палiт. навук), у 1917 працаваў у Дзярж. дэпартаменце, у 1918—34 — у Мiністэрстве замежных спраў. У 1920 намеснік прафесара новай гiсторыi Польшчы i Лiтвы Вiленскага ун-та. У 1920—39 выкладаў у Варшаўскiм ун-це, з 1945 — у Кракаўскiм ун-це. Асн. працы прысвечаны гiсторыi Беларусi i Лiтвы 19 ст., рас.-польскiм адносiнам 18—19 ст., польскаму вызваленчаму руху. Выдаў шмат гiст. крынiц: «Прамянiстыя—фiламаты—фiларэты» (3-е выд., 1928), «Унiя Польшчы з Лiтвой: Дакументы i ўспамiны» (1919), «Паўстанне
Творы:
Sprawa włościańska na Litwie w pierwszej ćwierci XIX stulecia. Warszawa; Kraków, 1908;
Wilno i Warszawa w «Dziadach» Mickiewicza. Warszawa; Kraków, 1908;
Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1—2. Wilno, 1910—14;
Generał Jasiński i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa etc., 1917;
Pod znakiem Orła i Pogoni: Szkice historyczne. 2 wyd. Lwów; Warzsawa, 1923;
Pod berłem carów. Warszawa, 1924;
Sceny z życia Tadeusza Kościuszki: Wolność—Równość—Niepodległość. Kraków, 1948 (з Е.Р.Бянскiм);
Szymon Konarski. Warszawa, 1949.
Лiтаратура:
Dutkiewicz J. Henryk Mościcki jako uczeń Askenazego // Przegląd historyczny. 1958. Z. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


