Артыкулы: Матусас (Matusas) Ёнас

Матусас (Matusas) Ёнас (26.10.1899, в. Вайгувішкі Шакайскай вол., Літва—29.6.1962), літоўскі гісторык. Д-р гісторыі (1930). Скончыў Вілкавішскую духоўную семінарыю, з 1924 святар. У 1924—30 вучыўся ў Літоўскім ун-це. З 1940 дацэнт Каўнаскага ун-та, выкладаў гісторыю Літвы і літ. культуры. У 1945—46 у Германіі, з 1948 у ЗША. Аўтар прац пра Вількамірскую бітву 1435, вял. кн. Свідрыгайлу, А.Каяловіча, па гісторыі прускіх зямель.

Творы:

Ukmerges mušis (1435—1935). Kaunas, 1935;

Švitrigaila Lietuvos didysis kunigaikštis. Kaunas, 1938 (2 leid. Vilnius, 1991);

Senoves Prusu žemes nukariavimas. Kaunas, 1940;

Vidurinių amžių istorija: (su Lietuva). Regensburgas, 1946;

Lietuvių kalba Gardine, Svyriuose ir Tukume // Aidai. 1961. № 3;

Dailidžių Supraslio kultūra lietuviškumo ir rusiškumo perspektyvoje // Там жа. 1962. № 9.

Літаратура:

Jonas Matusas: Lit. rodiklė / Sudarė L.Vanagaitė. Vilnius, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.