Артыкулы: Матушэвіч Тадэвуш Віктарын

Матушэвіч Тадэвуш Віктарын (каля 1765, в. Расна, Берасцейскае ваяв.—30.10.1819), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, Варшаўскага княства і Каралеўства Польскага. Сын Марціна Матушэвіча. Скончыў Варшаўскі піярскі калегіум. Як прыхільнік групоўкі Чартарыйскіх рана пачаў паліт. дзейнасць. Пасол ад Берасцейскага ваяв. на сойм 1784, Чатырохгадовы сойм 1788—92, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1786. На Чатырохгадовым сойме выбраны ў склад Дэпутацыі замежных спраў. Працаваў над праектам Канстытуцыі 3 мая 1791. Належаў да Таварыста прыяцеляў Канстытуцыі 3 мая, абараняў яе ў друку як адзін з рэдактараў «Газэты народовай і обцэй» («Gazeta Narodowa i Obca»). У час паўстання 1794 намеснік радцы ў складзе Найвышэйшай нацыянальнай рады, кіраўнік Аддзела вайсковых патрэб. Прымаў энергічныя захады па абароне Варшавы. Пасля паўстання жыў у сваім маёнтку на Берасцейшчыне, пасля ў Польшчы. Падтрымліваў кантакты з Адамам Ежы Чартарыйскім, міністрам замежных спраў Расіі. У С.-Пецярбургу клапаціўся пра маёнткавыя справы Дамініка Радзівіла. Адзін з арганізатараў Таварыства прыяцеляў навук у Варшаве. У 1809 прызначаны князем Юзафам Панятоўскім у склад Цэнтральнай рады, пасля Цэнтральнага часовага ўрада Галіцыі, узначальваў Ваенны аддзел. З 1811 міністр скарба Варшаўскага княства. У 1812 з дазволу Напалерна падрыхтаваў скліканне надзвычайнага сейма і абвяшчэнне Генеральнай канфедэрацыі. У 1815 удзельнічаў у камісіі па выпрацоўцы канстытуцыі Каралеўства Польскага, працаваў у міністэрстве скарба, з 1817 сенатар-кашталян. Аўтар перакладаў з замежных моў на польскую, тэатральных рэцэнзій.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.