Артыкулы: Матушэвіч Юзаф

Матушэвіч Юзаф (11.3.1718, в. Расна, Берасцейскае ваяв.—21.8.1770), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Ежы Юзафа Матушэвіча, чашніка менскага, старасты стаклішскага, брат Марціна Матушэвіча. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Дарагічыне, Варшаве, Плоцку, у варшаўскіх піяраў. Належаў да групоўкі Сапегаў, у 1746—53 — Чартарыйскіх, пасля прыдворнай. Намагаўся стаць дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1742 і 1743 у Коўне, але быў абраны толькі ў 1744. З 1744 харужы пяцігорскі, з пач. 1750-х г. — палкоўнік пяцігорскі. У 1745 абраны дэпутатам Кароннага трыбунала. Пасол на соймы 1748 і 1752. У 1764 пад ціскам групоўкі Чартарыйскіх далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ, скіраванай супраць Радзівілаў, пасля адышоў ад паліт. жыцця. З 1760-х г. стольнік берасцейскі. Меў маёнткі ў Берасцейскім (у т.л. з 1754 Матыкалы) і Плоцкім ваяводствах. 

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.