Артыкулы: Мацарскі (Мачарскі) Мікалай
Мацарскі (Мачарскі) Мікалай (каля 1590—1638), ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Лада». З 1607 служыў у лёгкай кавалерыі пад камандаваннем Аляксандра Лісоўскага. З ім у 1616 рушыў у раён Гомеля і Старадуба для падтрымкі рас. похода каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча. Пасля смерці Лісоўскага (1616) М. служыў пад камандаваннем Станіслава Чаплінскага, удзельнічаў у паходзе Яна Караля Хадкевіча па Маскву (1617—18), Каломну, Разань. Калугу. У 1619 удзельнічаў на баку Габсбургаў у баявых дзеяннях у Венгрыі, у 1620 — у Сілезіі і Маравіі, у бітве пад Белай Гарой 8.11.1620. На чале харугвы прыняў удзел у Хацінскай бітве 1621. У 1622 і 1623—24 зноў на службе Габсбургаў. У 1626—29 на чале казацкай харугвы, пасля палка ваяваў супраць шведскіх войскаў у Памор’і. У 1630 ваяваў супраць казакоў Тараса Бульбы на Украіне. На чале палка, потым харугвы ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 (аблога Пуціўля, баі пад Смаленскам, аблога Белай). У 1636—37 служыў на Украіне, ваяваў супраць паўстаўшых казакоў на чале з Паўлюком.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


