Артыкулы: Мацкевіч Яраш Ян

Мацкевіч Яраш Ян (13.12.1672—да 1.2.1733), дзеяч кальвінісцкай царквы ВКЛ. З шляхецкага роду герба «Побуг». У 1697 удзельнічаў у элекцыі караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІІ. З 1698 паручнік харугвы паспалітага рушэння Менскага ваяв., удзельнічаў у баявых дзеяннях шляхты ВКЛ супраць Сапегаў. Менскі стражнік з 1700, падчашы з 1712; дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1700, 1708 і 1717. Кіраваў часткай «Нойбургскіх маёнткаў», з 1713 адміністратар маёнтка Невель. У час Паўночнай вайны 1700—21 М. заставаўся праціўнікам Сапегаў, у ранзе ротмістра камандаваў харугвай паспалітага рушэння Менскага ваяв. у барацьбе супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. У 1710 абраны паслом на Варшаўскую вальную раду Сандамірскай канфедэрацыі, што мела значэння сойма. З 1717 генеральны актар кальвінскіх збораў ВКЛ, прыняў энергічныя крокі супраць наступлення каталіцтва на пазіцыі пратэстанства. Адзін з арганізатараў генеральнага сінода 1719 у Гданьску, які аднавіў згоду паміж кальвіністамі і лютэранамі Рэчы Паспалітай, 19.6.1719 падпісаў у Кейданах акт аб злучэнні абодвух пратэстанцкіх канфесій. Удзельнічаў у генеральным з’ездзе дысідэнтаў у Гданьску. Валодаў маёнткам Душчыцы каля Радашковіч у Менскім ваяв.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.