Артыкулы: Мацюша Фёдаравiч

Мацюша Фёдаравіч — гетман атрада ўкраінскіх казакоў, якія ў 1590 зрабілі першы напад на Беларусь. У лютым 1590 каля 500 запарожскіх казакоў на чале з Мацюшам Фёдаравічам (іншыя камандзіры — Ян Вышнеўскі, Васіль Быстрыцкі, Якуб Якавіцкі, Сцяпан Валашэнін, Васіль Дынька, Лаўрын Усціновіч) напалі на Быхаў, пасля на Магілёў і вакольныя вёскі, рабавалі, збівалі і гвалцілі мясцовых жыхароў.

Судовы дакумент таго часу адзначае: «наехавшы кгвалтовне на именье их милости панов Ходкевичов, до места Быховского, … земян, бояр, мещан их милости быховских били, и поранили, и шкоды им немалые в домах их в месте Быховском починили, маетности их побрали», у с. Халстова пад Быхавам «подданых всих з жонами и з детьми с села прочь розогнали и село Холстово все спустошили».

Магілёўская хроніка сведчыць: «Нейкі казак або гультай невядома адкуль па прозвішчу Мацюша з войскам прыйшоў да Магілёва, чынячы вялікія шкоды, як гэта далося бачыць, аднак Пан Бог места збярог».

Ігумен Арэст памылкова датаваў напад: «1588 года казацкого малороссийского войска атаман Матюшка по прозванию Гультай с войском своим учинил нападение на город Могилев и причинил жителям многие обиды и убытки».

Як паведамляе Баркулабаўскі летапіс, казакі на чале з Мацюшам Фёдаравічам і Голым «аж до Минску приставство по волостях брали, а кривды, шкоды не чинилы, толко жонок охочих, тых намовляли и заклинали, абы з ними на Низ ишли, и взяли з собою жонок и девок двесте поголов».

Відаць, менавіта адзін з атрадаў Мацюшы ў сакавіку 1590 рабаваў мястэчка Любань і вёску Таль на Случчыне.

Падрабязнасці:

Археографический сборник документов, относящихся к истории Северозападной Руси, издаваемый при Управлении Виленского Учебного Округа. Т. 1. Вильна: Печатня Губернского Правления, 1867. С. 175—185;

Записки игумена Ореста // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северозападной Руси, издаваемый при Управлении Виленского Учебного Округа. Т. 2. Вильна: Печатня Губернского Правления, 1867. С. V;

Лочмель И.Ф. Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов. М.: Военное издательство, 1940. С. 23—24.

Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957. С. 99.

Вайтовіч Н.Т. Баркулабаўскі летапіс. Мінск: Навука і тэхніка, 1977. С. 172—173;

Абецедарский Л.С. Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII в. Мн.: Вышэйшая школа, 1978. С. 65—66.

Полное собрание русских летописей. Т. 35. Летописи белорусско-литовские. М.: Наука, 1980. С. 240;

Леп’явко С. Козацькі війни кінця XVI ст. в Україні. Чернігів: Сіверянська думка, 1996. С. 54;

Сагановіч Г. Казакі ў беларускай традыцыі // Наша Ніва. 1997. № 21—22. С. 4—5;

Мацюша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск: БелЭн, 1999. С. 99 (аўтар артыкула — В.Пазднякоў, з артыкула намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва П.Ц.Петрыкавым былі прыбраны ўсе цытаты пра гвалтоўныя дзеянні казакоў);

Мікульскі Ю.М. Некаторыя матэрыялы да гісторыі роду князёў Алелькавічаў-Слуцкіх і г. Слуцка XV—XVI ст. (з нагоды кнігі А.А.Скеп’ян “Князі Слуцкія”) // Беларуская даўніна. Вып. 1. Мінск, 2014. С. 160—163.

© Валерый Пазднякоў, 1999, 2014, 2015

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.