Артыкулы: Медэм Генрык

Медэм Генрык (21.4.1671, мяст. Люцын, Інфлянты—2.2.1739), дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст. Паходзіў з лютэранскай сям’і. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Пашаўшы (Жамойць), дзе прыняў каталіцтва. Уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Вільні (1690—92), Пінску (1692—96). У 1696—99 выкладаў у Ілукшце, Дынабургу, Варшаве. У 1699—1703 вывучаў у Браневе тэалогію, у 1704—05 у Нясвіжы — права ордэна езуітаў. З 1703 ксёндз. У 1704 прафесар паэзіі і рыторыкі ў Дынабургу, з 1705 латышскі прапаведнік у Ілукшце і Мітаве, у 1706—11 — у Шонбергу каля Баўска. У 1707 выйшаў з ордэна езуітаў. У 1711—21 прапаведнік, місіянер і спавядальнік у Ілукшце, суперыёр (1717); у 1721—26 — у Шонбергу, у 1727—32 латышскі прапаведнік у Мітаве, у 1732—39 місіянер у Ілукшце і Бебрэне. Склаў і ананімна выдаў граматыку латышскай мовы «LotavicaGrammatica» (Вільня, 1737). Перакладаў на латышскую мову Евангелле (рукапіс знік у 1-ю сусветную вайну).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.