Артыкулы: Арсеній Магілянскі
Арсеній Магілянскі [свецкае Аляксей; 17(28).3.1704 або 1711, мяст. Рашацілаўка Палтаўскага палка—8(19).6.1770], дзеяч праваслаўнай царквы. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі (1721—27) і Харкаўскім калегіуме, які скончыў у 1735. З 1739 выкладаў у Цвярской духоўнай семінарыі, з 1741 — у Маскоўскай духоўнай акадэміі. З 1741 манах Троіца-Сергіевай лаўры. Набыў вядомасць сваімі казаннямі красамоўствам і ў 1743 запрошаны як прапаведнік да царскага двара. З 1744 архімандрыт Троіца-Сергіевай лаўры, рэктар Троіцкай семінарыі, епіскап пераяслаў-залескі, вікарый Маскоўскай епархіі, член Сінода. З 1752 на пакоі ў Ноўгарад-Северскім манастыры. У 1757 прызначаны мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсяе Малой Расіі (тытул «усяе Малой Расіі» дзейнічаў да 1767), юрысдыкцыя якога ахоплівала і ВКЛ. Супрадзейнічаў пашырэнню уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Аўтар шматлікіх друкаваных казанняў, напісаў службу і акафіст св. Дзмтрыю Растоўскаму.
Творы:
Письмо о делах унии // Акты Южной и Западной России. СПб., 1861. Т. 3.
Лит.:
Шпачинский Н. Киевский митрополит Арсений Могилянский и состояние Киевской митрополии в его правление. Киев, 1907.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


