Артыкулы: Меер Юзаф

Меер Юзаф (19.3.1755, Упіцкі пав.—пасля 1794), педагог, удзельнік паўстання 1794. У 1771 уступіў у Расейнах у ордэн піяраў. Пасля сканчэння навіцыята ў Любяшове ў 1773 выйшаў з ордэна. Застаўся духоўнай асобай, атрымаў адпаведную адукацыю, стаў ксяндзом. У 1781—82 выкладаў граматыку і геаметрыю ў піярскім калегіуме ў Лідзе. Пасля адмовіўся ад святарства. У час паўстання 1794 дзейнічаў у Вільні. Увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады (член Дэпутацыі публічнай бяспекі). Належаў да радыкальнага крыла паўстання, віленскіх якабінцаў. Лёс пасля паўстання невядомы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.