Артыкулы: мезлева

мезлева, дзяржаўны натуральны падатак у Лiтве i паўд.-зах. Беларусi ў 15—16 ст., мясцовая разнавiднасць стацыi. Збiралася ў выглядзе мясных прадуктаў (свiнiна, ялавiчына, птушка) на карысць вял. князя ВКЛ у час яго прыездаў у воласцi або адвозiлася ў Вiльню на вял. святы (Каляды, Вялiкдзень). Накладалася на воласць у цэлым, пры заставе дзярж. маёнткаў збор М. пераходзiў у рукi дзяржаўцаў. Уставай 1529 пераведзена на грошы.

Лiтаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 113—121.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.