Артыкулы: Менскае княства

Менскае княства, удзельнае княства Полацкай зямлi ў басейне р. Свiслач, Друць, Бярэзiна. Цэнтр — г. Менск. Узнiкла ў канцы 11 ст. У канцы 13 ст., відаць, трапiла пад уплыў лiт. князёў. У складзе пасольства вял. князя ВКЛ Гедзiмiна ў Ноўгарад у 1326 упамiнаецца менскi кн. Васiль, што, напэўна, сведчыць пра тое, што М.к. ўваходзіла ў паліт. сістэму ВКЛ. У далейшым у Менску сядзелi велiкакняжацкiя намеснiкi.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.