Артыкулы: Менскае стараства
Менскае стараства, дзяржаўнае ўладанне ў Менскiм пав. ў 15—18 ст. У 17 ст. лічылася каралеўскім сталовым маёнткам. Гродавае стараства, уключала г. Менск з замкам, дзе адбываўся гродскi суд, i некаторыя навакольныя вёскi. На пасадзе менскiх старастаў упамiнаюцца: Я.Хадкевіч (1459), І.І.Заслаўскі (1467—73), Іван Васілевіч (Карэцкі?; 1487—89), М.І.Ільініч (1494—99), Б.І.Заслаўскі (1499—1525), В.Тышкевiч (1544—71), Г.Гарнастай (1571—82), Дз.Тышкевiч (1588—92), А.Станкевiч (1595—97), П.Тышкевiч (1625), К.Завiша (1631—45), А.К.Завiша (1645—47), Я.М.Завiша (1685), К.С.Завiша (1685—1720), I.Завiша (1720—38), У.К.Радзiвiл (1739—46), Ю.Iваноўскi (1746), I.Iваноўскi (1765), А.Пшаздзецкi (1767—72), Д.Пшаздзецкi (1772—82), М.Бжастоўскi (1782), Г.В.Радзiвiл (1783—86), М.Г.Бжастоўскі (з 1787).
Лiтаратура:
Беларускi архiў. Т. 3. Мн., 1930.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


